WIPO INSPIRE – гэта распрацаваны Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) інтэрнэт-партал, які забяспечвае бясплатны доступ да апублікаваных патэнтных дакументаў і вынікаў іх аналітычнай апрацоўкі. Даступны на партале кантэнт падзелены на пяць асноўных блокаў:
- масіў справаздач аб базах даных, які дазваляе дакладна вызначыць характарыстыкі ўсіх баз і выбраць найбольш прыдатныя для вырашэння любой карыстальніцкай задачы;
- раздзел патэнтнай дакументацыі, які змяшчае спасылкі на патэнтныя рэестры і бюлетэні больш чым 200 дзяржаў і ведамстваў. Усе наяўныя дакументы прывязаныя да юрысдыкцый і даступныя з дапамогай зручнага графічнага інтэрфейсу ў выглядзе інтэрактыўнай карты свету;
- масіў даных, прысвечаны патэнтнай аналітыцы і апублікаваным справаздачам пра яе. Тут можна азнаёміцца з бясплатнымі патэнтнымі экспрэс-ландшафтамі, створанымі САІУ і іншымі арганізацыямі;
- масіў звестак аб прынцыпах трансферу тэхналогій і арганізацыях, якія яго забяспечваюць;
- платформа eTISC, якая дазваляе карыстальнікам абменьвацца асабістым вопытам у галінах вынаходніцкай і аналітычнай дзейнасці.
Такім чынам, WIPO INSPIRE аб'ядноўвае ў сабе вялікую колькасць разнапланавых рэсурсаў і адкрывае шырокія магчымасці для атрымання інфармацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ