НЦІУ наведаў выставу «Дарога да Перамогі»

6 июня 2025

Цікавае

Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці на чале з генеральным дырэктарам Аляксеем Курманам наведалі інтэрактыўную выставу «Дарога да Перамогі», прымеркаваную да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У экспазіцыйнай зале прадстаўлена больш за 600 унікальных экспанатаў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны. Цэнтральным элементам экспазіцыі з'яўляецца ўзноўленая плошча Перамогі, вакол якой размешчаны тэматычныя блокі ў храналагічным парадку.

Даведка:
Выстава праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (вул. П. Мядзёлкі, 24). Час працы: у буднія з 12.00 да 20.00; у выхадныя з 11.00 да 20.00, панядзелак выхадны. Уваход вольны.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Алена Васіленка