Рэспубліканскі семінар па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення навукова-тэхнічнай дзейнасці
6 мая 2024
Цікавае
Дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» 24 мая 2024 г. правядзе семінар па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення навукова-тэхнічнай дзейнасці.
Да ўдзелу запрашаюцца заказчыкі, выканаўцы мерапрыемстваў, заданняў навукова-тэхнічных праграм, дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, асобных праектаў, прадстаўнікі бізнесу і навуковай супольнасці.
Мэта мерапрыемства – абмеркаванне праблемных пытанняў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз, рэалізацыяй заданняў навукова-тэхнічных праграм, падрыхтоўкай адпаведнай справаздачнай дакументацыі.
Таксама ў рамках семінара будзе падрабязна асветлена пытанне аб парадку адміністрацыйнай працэдуры «Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ», а менавіта разбор тыповых памылак, якія ўзнікаюць пры падрыхтоўцы і накіраванні пакета дакументаў і пры прадастаўленні выніковай справаздачы аб выкананні работ.
Пасля заканчэння семінара ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат.
Зацікаўленым асобам неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю да 15 мая 2024 г. З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
Па матэрыялах БелІСА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: БелІСА