Штогод у першую нядзелю снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень юрыста. У гэты дзень словы ўдзячнасці адрасуюцца ўсім, хто прысвяціў сваё жыццё ахове закона і справядлівасці, – суддзям і адвакатам, пракурорам і юрысконсультам, а таксама даследчыкам, выкладчыкам права і ўсім, чыя праца звязана з юрыдычнай дзейнасцю.
Сучасны свет імкліва развіваецца, а правы на інавацыйныя тэхнічныя рашэнні, творы навукі, літаратуры і мастацтва, таварныя знакі і іншыя аб'екты інтэлектуальнай уласнасці становяцца найважнейшымі нематэрыяльнымі актывамі. Права інтэлектуальнай уласнасці сёння не проста падгаліна ў сістэме права, а фундаментальная ўмова развіцця культуры і адукацыі, навукі і бізнесу. Дзякуючы працы спецыялістаў у гэтай сферы, ствараюцца ўмовы для сумленнай канкурэнцыі, раскрыцця творчага патэнцыялу і ўстойлівага развіцця інавацыйнай эканомікі.
Выказваем падзяку ўсім, хто абраў справай свайго жыцця абарону таленту, творчасці і інавацый! Няхай ваш вопыт і веды дапамагаюць абараняць інтарэсы вынаходнікаў і творцаў, умацоўваюць эканоміку краіны і спрыяюць міжнароднаму супрацоўніцтву.
Жадаем натхнення, прафесійнага росту, упэўненасці ва ўласных сілах, поспехаў і гармоніі ва ўсіх сферах жыцця!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашевіч