05.09.2025

Кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства – свята, якое не толькі звязвае беларускае друкаванае слова з гісторыяй і культурай народа, але і падкрэслівае важнасць інтэлектуальнай уласнасці ў сучасным грамадстве. Гэты дзень быў устаноўлены ў 1994 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў 2025-м адзначаецца 7 верасня.

Сёлета свята прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 500-годдзю з дня выхаду кнігі «Апостал» Францыска Скарыны, юбілеям выдатных дзеячаў нацыянальнай літаратуры.     

Традыцыйна святочныя мерапрыемствы праходзяць у гарадах –гістарычных цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання, такіх як Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Ліда і інш. Тут арганізоўваюцца пляцоўкі для абмеркавання пытанняў захавання матэрыяльнага і нематэрыяльнага набытку, а таксама абароны аўтарскіх і сумежных правоў.

Асноўная ідэя свята – беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, папулярызацыя нацыянальных традыцый, падтрымка беларускай літаратуры і кнігавыдання. Дзень беларускага пісьменства нагадвае аб неабходнасці фарміравання адказнасці за захаванне і абарону аўтарскіх правоў, якая будзе спрыяць захаванню і прымнажэнню культурных і інтэлектуальных багаццяў Беларусі.

Віншуем З Днём беларускага пісьменства! Жадаем натхнення, новых ідэй і творчых поспехаў!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх