Акадэмія САІУ запусціла новы адукацыйны сэрвіс IP EdTech
5 августа 2024
Цікавае
Акадэмія Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) прадставіла новы сэрвіс IP EdTech, які накіраваны на памяншэнне разрыву ў доступе да лічбавых адукацыйных інструментаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).
Сэрвіс функцыянуе ў рамках праграмы дыстанцыйнага навучання Акадэміі САІУ і дае магчымасць ведамствам ІУ і адукацыйным установам у гэтай галіне запытваць спецыялізаваныя рашэнні для паляпшэння лічбавай адукацыі і навучання ў сферы ІУ (як у анлайн-, так і ў афлайн-фарматах).
Ініцыятыва IP EdTech дапаўняе бягучую падтрымку, якая прадастаўляецца Акадэміяй САІУ дзяржавам-членам пры адаптацыі курсаў дыстанцыйнага навучання да мясцовай аўдыторыі.
Цяпер дзяржавы-члены і пастаўшчыкі адукацыйных паслуг у сферы ІУ могуць падаць запыт на супрацоўніцтва з Акадэміяй САІУ для ўкаранення адукацыйных тэхналогій у сферы ІУ, адаптаваных пад іх патрэбы.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра сэрвіс можна азнаёміцца па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ