05.05.2025

Штогод 5 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень друку – прафесійнае свята журналістаў, рэдактараў, выдаўцоў, паліграфістаў і ўсіх, хто звязаны з друкаванымі выданнямі.

Дата выбрана невыпадкова: у гэты дзень выйшаў першы нумар газеты «Правда» ў 1912 г. і быў апублікаваны першы славянскі каляндар «Хронология» Андрэя Рымшы ў 1581 г. (Астрожская друкарня Івана Фёдарава).

У гісторыі беларускага друку таксама шмат значных дат. У 1517 г. Францыск Скарына апублікаваў у Празе «Псалтыр», які стаў першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. З XIX ст. з'яўляюцца першыя выпускі перыёдыкі на беларускай мове: газета «Гутарка двух суседаў» выйшла ў чатырох нумарах у 1861-1862 гг., «Гутарка» і «Мужыцкая праўда» – у 1862-1863 гг.

У цяперашні час найстарэйшымі перыядычнымі выданнямі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца газеты «Звязда» і «СБ. Беларусь сегодня».

Для Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Дзень друку таксама з'яўляецца святам, бо з 1998 г. выпускаецца навукова-практычны часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» для інфармавання грамадства аб сістэме інтэлектуальнай уласнасці ў краіне і за мяжой. Часопіс спрыяе развіццю навуковай дзейнасці ў галіне аховы і кіравання прамысловай уласнасцю, аўтарскага права і сумежных правоў, а таксама дае афіцыйную інфармацыю аб дзейнасці НЦІУ.

Віншуем усіх супрацоўнікаў друкаваных СМІ, журналістаў, карэспандэнтаў, фотарэпарцёраў, выдаўцоў, паліграфістаў з Днём друку. Жадаем натхнення, крэатыўных ідэй і паспяховых праектаў!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх