Выстава літаратуры «Інтэлектуальная ўласнасць і штучны інтэлект»
5 марта 2025
Цікавае
У сакавіку 2025 г. у чытальнай зале аддзела патэнтных дакументаў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ) праходзіць тэматычная выстава «Інтэлектуальная ўласнасць і штучны інтэлект».
На выставе прадстаўлены актуальныя кнігі, манаграфіі і публікацыі з перыядычных выданняў, прысвечаныя ключавым пытанням, звязаным з выкарыстаннем штучнага інтэлекту (ШІ) у сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).
Выданні ахопліваюць наступныя тэмы: выкарыстанне ШІ для стварэння аб'ектаў ІУ, прававая ахова аб'ектаў ІУ, створаных з дапамогай ШІ, прававы статус ШІ, ацэнка творчага ўкладу ў творы, створаныя з выкарыстаннем ШІ, аўтарскае права і генератыўныя сістэмы ШІ і многае іншае.
Выстава будзе карысная юрыстам, студэнтам, кіраўнікам прадпрыемстваў і ўсім зацікаўленым ва ўжыванні ШІ ў розных сферах дзейнасці.
Наведаць выставу патэнтнага фонду РНТБ можна ў тым ліку і ў рэжыме анлайн па спасылцы.
Па матэрыялах РНТБ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: rlst.by/