Стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў XVII сезоне Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Школьны патэнт – крок у будучыню!».
Мэта конкурсу – стымуляваць цікавасць маладога пакалення да навукова-тэхнічнай творчасці, развіць навыкі вынаходніцкай дзейнасці і дапамагчы ўвасобіць у жыццё самыя смелыя і перспектыўныя праекты.
Конкурс складаецца з чатырох этапаў. Удзельнічаць могуць грамадзяне любой краіны і асобы без грамадзянства ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Ад рабят прымаюцца работы (праекты) у навукова-тэхнічнай сферы (вынаходствы і карысныя мадэлі) і ў сферы дызайну (прамысловыя ўзоры), а таксама іншыя работы, якія маюць творчы характар і адпавядаюць намінацыям конкурсу.
Лепшыя работы ўзнагароджваюцца граматамі Распатэнта, сертыфікатамі Еўразійскага патэнтнага ведамства, накіроўваюцца на экспертызу Еўразійскага патэнтнага ведамства для наступнага ўзнагароджання залатым медалём «Погляд у будучыню». У гэтым сезоне пераможцы атрымаюць унікальную магчымасць прадставіць свой праект прафесійнай супольнасці на форуме «Дні інтэлектуальнай уласнасці ў ПЗФА» 22-24 ліпеня 2026 г. у Санкт-Пецярбургу.
Падача конкурсных работ для першага этапу працягнецца да 25 снежня 2025 г.
Азнаёміцца з умовамі і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах Міжнароднага дзіцячага праекта «Школьны патэнт»
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: schoolpatent.ru/