Фестываль навукі – 2024
4 сентября 2024
Цікавае
7 верасня 2024 г. у Цэнтральным батанічным садзе Мінска адбудзецца Фестываль навукі. Арганізатарам выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
У праграме фестывалю – тэматычныя пляцоўкі, лекцыі вядомых навукоўцаў, выставы дасягненняў розных галін навукі, інтэрактыўныя навуковыя эксперыменты і майстар-класы для наведвальнікаў усіх узростаў. Галоўныя пляцоўкі сёлета – «Космас», «Медыцына», «Інтэлектуальныя тэхналогіі», «Экалогія», «Смак навукі» і «Лабараторыя».
У рамках мерапрыемства пройдзе выстава-конкурс «100 інавацый маладых навукоўцаў». На ёй будуць прадстаўлены актуальныя распрацоўкі маладых вучоных.
Таксама на фестывалі гэтага года будзе арганізавана новая пляцоўка, прысвечаная культуры і традыцыям беларусаў. «Этнаграфія» распавядзе пра нацыянальную кухню, традыцыйныя строі і промыслы беларусаў, а таксама пра вясельныя і пахавальныя абрады нашых продкаў. Удзельнікаў чакаюць займальныя майстар-класы па традыцыйным ручным ткацтве, вырабе саламяных павукоў, набіванак, маляванак і выцінанак.
Больш падрабязна пра мерапрыемства – па спасылцы.
Па матэрыялах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: scifest.by/