Праверка патэнтаздольнасці прамысловых узораў: вопыт Еўразійскага патэнтнага ведамства

4 августа 2026

Цікавае

19 жніўня 2026 г. у 10:00 адбудзецца вебінар Еўразійскага патэнтнага ведамства (ЕАПВ) і Расійскай дзяржаўнай акадэміі інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) «Праверка патэнтаздольнасці прамысловых узораў: вопыт Еўразійскага патэнтнага ведамства».        

У цэнтры ўвагі вебінара:

  • экспертыза заявак на выдачу еўразійскіх патэнтаў на прамысловыя ўзоры: агульны агляд;
  • ЕАПА ў Гаагскай сістэме рэгістрацыі прамысловых узораў: новыя магчымасці для заяўнікаў;
  • праверка прамысловага ўзору на адпаведнасць умовам патэнтаздольнасці «навізна», «арыгінальнасць»;
  • іншыя ўмовы, якія перашкаджаюць Еўразійскай прававой ахове прамысловага ўзору, падабенства да ступені змешвання прамысловага ўзору і яго элементаў з таварнымі знакамі трэціх асоб;
  • сістэмы штучнага інтэлекту ў працы ЕАПВ. Пошук па малюнках.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі нацыянальных патэнтных ведамстваў дзяржаў – удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі, еўразійскія і нацыянальныя патэнтныя павераныя, патэнтазнаўцы, прадстаўнікі бізнесу, адукацыйных і навуковых арганізацый, іншыя зацікаўленыя.

Мерапрыемства пройдзе ў анлайн-фармаце. Па яго завяршэнні слухачам вэб-семінару будуць накіраваны сертыфікаты аб удзеле.

Зарэгістравацца на вебінар можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч