Праверка патэнтаздольнасці прамысловых узораў: вопыт Еўразійскага патэнтнага ведамства
4 августа 2026
Цікавае
19 жніўня 2026 г. у 10:00 адбудзецца вебінар Еўразійскага патэнтнага ведамства (ЕАПВ) і Расійскай дзяржаўнай акадэміі інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) «Праверка патэнтаздольнасці прамысловых узораў: вопыт Еўразійскага патэнтнага ведамства».
У цэнтры ўвагі вебінара:
- экспертыза заявак на выдачу еўразійскіх патэнтаў на прамысловыя ўзоры: агульны агляд;
- ЕАПА ў Гаагскай сістэме рэгістрацыі прамысловых узораў: новыя магчымасці для заяўнікаў;
- праверка прамысловага ўзору на адпаведнасць умовам патэнтаздольнасці «навізна», «арыгінальнасць»;
- іншыя ўмовы, якія перашкаджаюць Еўразійскай прававой ахове прамысловага ўзору, падабенства да ступені змешвання прамысловага ўзору і яго элементаў з таварнымі знакамі трэціх асоб;
- сістэмы штучнага інтэлекту ў працы ЕАПВ. Пошук па малюнках.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі нацыянальных патэнтных ведамстваў дзяржаў – удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі, еўразійскія і нацыянальныя патэнтныя павераныя, патэнтазнаўцы, прадстаўнікі бізнесу, адукацыйных і навуковых арганізацый, іншыя зацікаўленыя.
Мерапрыемства пройдзе ў анлайн-фармаце. Па яго завяршэнні слухачам вэб-семінару будуць накіраваны сертыфікаты аб удзеле.
Зарэгістравацца на вебінар можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч