Беларускія эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) і ўсе зацікаўленыя маюць магчымасць зарэгістравацца на паглыблены навучальны курс Акадэміі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці DL302 – «Таварныя знакі, прамысловыя ўзоры і геаграфічныя ўказанні».
Асноўная мэта курса – павышэнне дасведчанасці па складаных пытаннях, што тычацца аховы ІУ і кіравання ёю ў мэтах брэндынгу.
Курс складаецца з 7 модуляў, пасля завяршэння якіх праходзіць выніковы экзамен (з выдачай сертыфіката аб праходжанні курса):
Навучанне на дадзеным курсе платнае. З памерам рэгістрацыйнага збору, які вызначаецца ў залежнасці ад краіны пражывання ўдзельніка, можна азнаёміцца тут.
Рэгістрацыя на курс адкрыта па 19 сакавіка 2025 г. Зарэгістравацца на навучанне можна па спасылцы (пры адсутнасці асабістага ўліковага запісу на сайце Акадэміі САІУ патрэбна рэгістрацыя).
Нагадаем, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы ў сферы ІУ. Азнаёміцца са зместам праграм курсаў, якія праводзяцца НЦІУ, і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).