04.03.2025

Інфармацыйная сістэма Google Patents ад кампаніі Google – гэта пошукавая база даных, якая змяшчае каля 100 млн падабраных і праіндэксаваных патэнтных дакументаў. Сярод іх патэнты такіх краін і арганізацый, як Расія, Кітай, Японія, ЗША, Германія, Францыя, Еўрапейскае патэнтнае ведамства, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці і інш. Акрамя таго, у сістэме прадстаўлена падборка непатэнтнай літаратуры, узятая з Акадэміі Google, якая належыць той жа кампаніі-распрацоўшчыку.

Сістэма даступная ў сетцы Інтэрнэт і не патрабуе рэгістрацыі. Карыстальнік можа працаваць як з простым, так і з пашыраным пошукавым інтэрфейсам, у якім усе асноўныя віды пошукавых запытаў (імянныя, нумарацыйныя, тэматычныя) здзяйсняльныя паасобку і ў спалучэнні адзін з адным. Вынікі праведзенага пошуку ўключаюць рэфераты, апісанні і формулы ўсіх знойдзеных дакументаў, а таксама іх бібліяграфічныя даныя.

Таксама ў сістэме Google Patents прадугледжана сартаванне знойдзеных дакументаў па некалькіх параметрах (даты, вынаходнікі і інш.) і вывад вынікаў на экран у выглядзе дыяграм і графікаў. Акрамя таго, тут жа можна азнаёміцца са спісам дакументаў, падобных па сутнасці з кожным абраным патэнтам: за гэтую магчымасць адказвае рубрыка «Similar documents». Дадзеная ўнікальная опцыя не прадстаўлена практычна нідзе, акрамя Google Patents. Усе гэтыя карысныя магчымасці спрыяюць папулярнасці сістэмы сярод прасунутых карыстальнікаў і вопытных спецыялістаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх