04.03.2026

У першым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Да пытання аб прававым рэгуляванні грамадскіх адносін, звязаных з аховай сакрэтаў вытворчасці ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы і ў Рэспубліцы Беларусь».

Аўтар – Вольга Рудзькова, вядучы спецыяліст аддзела садзейнічання камерцыялізацыі ўпраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У сучаснай глабальнай эканамічнай прасторы сакрэты вытворчасці (ноу-хау) становяцца ўсё больш каштоўным актывам. Кітайская Народная Рэспубліка, будучы адной з вядучых сусветных дзяржаў, актыўна развівае дадзены інстытут. У гэтай працы прадстаўлены параўнальны аналіз сістэм прававога рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з аховай сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау) у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Рэспубліцы Беларусь.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч

Вверх