У 2026 г. Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) праводзіць відэаконкурс на тэму «Інавацыйны трамплін: як ІУ мяняе індустрыю спорту», прымеркаваны да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.
Удзельнікам прапануецца стварыць відэаролік працягласцю ад 60 да 90 секунд, у якім яны могуць адлюстраваць, якім чынам правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) спрыяюць развіццю сферы спорту, як правы ІУ падтрымліваюць аўтараў, вынаходнікаў і прадпрымальнікаў у спартыўнай індустрыі, як новыя тэхналогіі фарміруюць будучыню спорту. Гэтыя і іншыя тэмы могуць стаць асновай для відэароліка.
Тэрмін падачы заявак – па 15 сакавіка 2026 г. уключна.
Адкрытае анлайн-галасаванне для вызначэння пераможца ў намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў» пройдзе з 6 па 19 красавіка 2026 г. Пераможцы будуць аб'яўлены 24 красавіка 2026 г.
Аўтары 20 лепшых відэаролікаў атрымаюць магчымасць прайсці навучанне ў Акадэміі САІУ.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: ВОИС