Прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў» (ГА «БТВР») у рамках рэалізуемай праграмы папулярызацыі вынаходніцтва 30 кастрычніка 2025 г. правялі сустрэчу з вучнямі 10-х і 11-х класаў інжынернага профілю і педагагічным калектывам сярэдняй школы № 20 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза Д. М. Карбышава. Тэма сустрэчы была вызначана як «Інавацыі сёння, годнае жыццё – заўтра».
Старшыня Рэспубліканскага савета ГА «БТВР» Генадзь Казлоў расказаў удзельнікам сустрэчы аб абавязковых ведах і навыках для вынаходніка ў XXI стагоддзі, прадставіўшы слухачам асновы тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач.
Намеснік старшыні Рэспубліканскага савета ГА «БТВР» кандыдат юрыдычных навук Сяргей Лосеў на прыкладах шэрагу паспяховых тэхналагічных кампаній расказаў пра важнасць патэнтнай абароны тэхнічных рашэнняў.
Сябра ГА «БТВР» кандыдат юрыдычных навук Дзмітрый Гулякевіч расказаў аб праекце «Сусвет інтэлектуальнай уласнасці», запрасіўшы слухачоў прыняць удзел у плануемай алімпіядзе для школьнікаў па інтэлектуальнай уласнасці.
Тэма сустрэчы і прадстаўленыя яе ўдзельнікамі даклады выклікалі жывую цікавасць у старшакласнікаў, многія з якіх мяркуюць звязаць сваё жыццё з прафесіяй інжынера.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: БТВР