Адкрыты набор на курс САІУ для практыкуючых юрыстаў «Калектыўнае кіраванне аўтарскімі і сумежнымі правамі»

3 июня 2026

Цікавае

Практыкуючыя юрысты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці і ўсе зацікаўленыя запрашаюцца на бясплатны навучальны курс Акадэміі САІУ – DL501«Калектыўнае кіраванне аўтарскімі і сумежнымі правамі».

Курс дапаможа ўдзельнікам пазнаёміцца з дзейнасцю і мадэлямі работы арганізацый па калектыўным кіраванні правамі, а таксама атрымаць уяўленне аб прававых механізмах ліцэнзавання, тарыфнага рэгулявання і вырашэння спрэчак у гэтай сферы.

У рамках заняткаў разглядаюцца наступныя тэмы:

  • прынцыпы міжнароднага заканадаўства ў галіне аховы аўтарскага права і сумежных праў;
  • тэндэнцыі ў галіне развіцця міжнароднага аўтарскага права;
  • асновы калектыўнага кіравання аўтарскімі і сумежнымі правамі;
  • пытанні аўтарскага права і сумежных праў у электронных інфармацыйных сістэмах;
  • роля САІУ ў ахове і абароне аўтарскага права і сумежных праў на міжнародным узроўні.

Навучанне бясплатнае, праводзіцца на рускай мове.

Рэгістрацыя на курс адкрыта па 30 чэрвеня 2026 г.

Нагадваем, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца са зместам праграм курсаў, якія праводзяцца НЦІУ, і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч