У першым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» у рубрыцы «Навука і інавацыі» апублікаваны артыкул «Перспектывы інстытуцыяналізацыі палажэнняў мадэльнага закона СНД «Аб мэтавых фондах падтрымкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці» ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь».
Аўтары:
Віялета Ладуцька, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры дзяржаўна-прававых дысцыплін факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
Дзіяна Шаблінская, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Артыкул прысвечаны абгрунтаванню неабходнасці распрацоўкі прававых механізмаў стварэння і дзейнасці мэтавых фондаў падтрымкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці для ўключэння ў фінансаванне навуковых даследаванняў і распрацовак, акрамя бюджэтных крыніц, уласных сродкаў фізічных і юрыдычных асоб у мэтах фарміравання спрыяльных умоў для ажыццяўлення навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік