Асаблівасці сучаснай патэнтнай сістэмы ў КНР: этапы і фактары фарміравання, спецыфіка інстытуцыяналізацыі, стратэгічныя падыходы да развіцця

3 января 2025

Цікавае

У шостым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Асаблівасці сучаснай патэнтнай сістэмы ў КНР: этапы і фактары фарміравання, спецыфіка інстытуцыяналізацыі, стратэгічныя падыходы да развіцця».

Аўтары: Дар'я Барзенка, магістрант Інстытута эканомікі і менеджменту Універсітэта Хучжоу; Святлана Палтарак, вядучы спецыяліст аддзела садзейнічання камерцыялізацыі упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.


У артыкуле разглядаецца эвалюцыя патэнтавання ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, якое з пачатку 1970-х гадоў прайшло шлях ад стыхійных ініцыятыў да складанай і структураванай нацыянальнай сістэмы. Аўтарамі аналізуюцца ключавыя аспекты бягучай дзяржаўнай палітыкі ў галіне патэнтавання, уключаючы ўдасканаленне абароны патэнтаў, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і гнуткасць падыходаў. Артыкул падкрэслівае важнасць далейшага ўдасканалення кіравання патэнтнай дзейнасцю для дасягнення ўстойлівага развіцця і канкурэнтаздольнасці краіны на міжнароднай арэне.

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік