Сусветныя паказчыкі падачы патэнтных заявак дасягнулі рэкорднага ўзроўню

2 декабря 2025

Цікавае

Згодна з штогадовым дакладам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Сусветныя паказчыкі дзейнасці ў галіне інтэлектуальнай уласнасці» (WIPI), заяўніцкая актыўнасць працягвае расці ўжо пяць гадоў запар – у 2024 г. агульная колькасць складае 3,7 млн (+4,9 %). У дачыненні да прамысловых узораў прырост склаў 2,2 %. Пасля зніжэння агульнасусветнай колькасці заявак на рэгістрацыю таварных знакаў на працягу двух мінулых гадоў у 2024 г. паказчыкі ў цэлым стабілізаваліся.

«У сучаснай канкурэнтнай сусветнай эканоміцы інавацыйная дзейнасць – ключавы рухавік росту, а інтэлектуальная ўласнасць (ІУ) – цэнтральны элемент стратэгій многіх кампаній. Гэта адлюстроўваецца ў ахове і распаўсюджванні перадавых навуковых распрацовак, ва ўмацаванні даверу да брэндаў. Няўхільны рост колькасці заявак на аб'екты ІУ сведчыць аб высокай ступені даверу да сістэмы ІУ і адлюстроўвае мэтанакіраваныя намаганні дзяржаў па стымуляванню і развіццю інавацый пры падтрымцы САІУ», – адзначыў пры прадстаўленні дакладу Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг.

Найбольшая колькасць патэнтных заявак прыйшлася на Кітай, Індыю, Рэспубліку Карэя і Японію. Сярод топ-20 краін паходжання ў 2024 г. толькі тры дамагліся двухзначнага прыросту паказчыкаў: Індыя (+19,1 %), Фінляндыя (+15,4 %) і Турцыя (+14,6 %).

Сярод дзесяці вядучых тэхнічных абласцей толькі адна – камп'ютарныя тэхналогіі – прадэманстравала двухзначны рост колькасці заявак за дзесяцігоддзе з 2013 па 2023 г., павялічыўшыся на 10,3 %. Значны рост колькасці заявак таксама адзначаўся ў сферах кантрольна-вымяральнага абсталявання (+7,2 %) і лічбавай сувязі (+6,6 %) за той жа перыяд.

Больш падрабязную інфармацыю пра даклад можна знайсці тут.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: САІУ