02.10.2025

У Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) распрацоўваецца пагадненне, накіраванае на ўніфікацыю падыходаў па супрацьдзеянні парушэнням правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў сетцы Інтэрнэт.

Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі Ернар Бакенаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да XIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт-2025». Ён адзначыў, што нядобрасумленныя ўдзельнікі рынку ўсё больш актыўна выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі і заканадаўчыя прабелы для абыходу існуючых абмежаванняў. У выніку рынак напаўняецца кантрабанднымі таварамі, а парушэнні ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў лічбавым асяроддзі становяцца ўсё больш частымі.

Пагадненне дазволіць праваўладальнікам бяспечна размяшчаць свае творы на легальных інтэрнэт-рэсурсах і атрымліваць законны даход ад іх выкарыстання.

Даведка:
XIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025» пройдзе 6-7 кастрычніка 2025 г. у Мінску. На мерапрыемстве абмяркуюць пытанні эфектыўнага процідзеяння незаконнаму абароту прадукцыі і абароны інтэлектуальнай уласнасці ў рамках ЕАЭС.

Па матэрыялах Sputnik

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ

Вверх