02.06.2026

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 29-30 кастрычніка 2026 г. праводзіць VI Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Сацыяльныя веды ў сучасным грамадстве: праблемы, заканамернасці, перспектывы».

У праграме мерапрыемства:

  • эканоміка і грамадства ў парадыгме зменлівага свету;
  • новыя тэхналогіі, лічбавізацыя, штучны інтэлект як драйверы грамадскага развіцця;
  • стратэгічныя прыярытэты развіцця адукацыі ў сучасным грамадстве;
  • стваральны патэнцыял моладзі: тэндэнцыі і перспектывы рэалізацыі;
  • здароўезберагальныя паводзіны і экалагічная бяспека і г. д.

На канферэнцыі таксама плануецца серыя круглых сталоў па тэмах:

  • роля жанчын і жаночых даследаванняў у развіцці навукі і грамадства;
  • сацыякультурны патэнцыял грамадзянскага ўдзелу ў рэгіянальным развіцці;
  • забеспячэнне грамадска-палітычнай устойлівасці ў Рэспубліцы Беларусь: інстытуты, механізмы, тэхналогіі;
  • навука Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ва ўмовах сучасных геапалітычных выклікаў і пагроз (у рамках дзейнасці Навуковага савета па навуказнаўстве МААН).

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі і ўключэння матэрыялаў у зборнік неабходна накіраваць заяўку па 31 ліпеня 2026 г.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

З падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемства можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх