Міжнародны дзень музыкі

1 октября 2025

Цікавае

Штогод 1 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музыкі. Свята было заснавана ў 1975 г. па ініцыятыве Міжнароднага музычнага савета (IMC) пры ЮНЕСКА. Адным з ініцыятараў яго устанаўлення стаў кампазітар Дзмітрый Шастаковіч.

Музычныя творы – вынік творчай працы кампазітараў, выканаўцаў, аўтараў тэкстаў. Яны ахоўваюцца нацыянальнымі законамі і міжнароднымі пагадненнямі, такімі як Бернская канвенцыя па ахове літаратурных і мастацкіх твораў, Дагавор САІУ па выкананням і фанаграмам і інш. З развіццём лічбавых тэхналогій пашырыліся магчымасці доступу да музыкі, але адначасова ўзніклі і новыя выклікі, звязаныя з абаронай інтэлектуальнай уласнасці.

Міжнародны дзень музыкі – гэта падстава нагадаць пра неабходнасць легальнага выкарыстання музыкі, падтрымкі сумленных формаў дыстрыбуцыі і прызнання ўкладу творцаў і аўтараў. Гэта не толькі свята мастацтва, але і сімвал абароны правоў усіх датычных да індустрыі, а таксама захавання сусветнай музычнай спадчыны.

Віншуем з Міжнародным днём музыкі! Няхай яна заўсёды натхняе, напаўняе жыццё радасцю і аб'ядноўвае сэрцы. Жадаем яркіх эмоцый, творчых адкрыццяў і гармоніі!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ