Абноўлены сэрвісы афіцыйных публікацый ЕАПВ
1 сентября 2025
Цікавае
Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ) працягвае абнаўленне сваіх інфармацыйных сістэм і сэрвісаў у рамках стратэгіі пераходу на перадавыя лічбавыя тэхналогіі і інтэграцыю ўсіх інструментаў на базе новай комплекснай інфармацыйнай сістэмы Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА).
Ведамствам былі абноўлены наступныя электронныя сэрвісы сайта ЕАПА:
- электронны бюлетэнь «Вынаходствы»;
- электронны бюлетэнь «Прамысловыя ўзоры»;
- Еўразійскі сервер публікацый;
- Рэестр еўразійскіх патэнтаў на вынаходствы;
- Рэестр еўразійскіх патэнтаў на прамысловыя ўзоры;
- Рэестр апублікаваных заявак на прамысловыя ўзоры;
- Ведамасны пералік апублікаваных патэнтных дакументаў.
Адзіная сучасная платформа ў далейшым аб'яднае ўсе ключавыя інфармацыйныя сістэмы ведамства. Таксама карыстальнікам еўразійскай патэнтнай сістэмы ў абноўленых лічбавых інструментах будуць даступныя новыя функцыі, а хуткасць і стабільнасць прадастаўлення інфармацыі выйдуць на прынцыпова новы ўзровень.
Па матэрыялах ЕАПВ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: eapo.org/