Брэнд як абазначэнне вядомага і магчымасць прызнання яго аб'ектам інтэлектуальнай уласнасці

1 апреля 2026

Цікавае

У першым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» ў спецыяльнай рубрыцы ««Інтэлектуальная ўласнасць: тэорыя і практыка» апублікаваны артыкул «Брэнд як абазначэнне вядомага і магчымасць прызнання яго аб'ектам інтэлектуальнай уласнасці».

Аўтар – Ірына Папова, дацэнт кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Артыкул з'яўляецца працягам апублікаванага ў № 4 (2025) часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» артыкула «Паняцце брэнда ў тэорыі і практыцы гандлёвага (эканамічнага) маркетынгу і яго суадносіны са сродкамі індывідуалізацыі», прысвечанага паняццю брэнда як эканамічнай катэгорыі.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч