Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка 2025 г. падпісаў Указ № 135, якім зацверджаны прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў краіне на 2026-2030 гады.
Дакументам вызначаны ключавыя сферы, якія забяспечваюць вынікі ў навукаёмістых і высокатэхналагічных сектарах эканомікі, канкурэнтныя перавагі і тэхналагічную бяспеку: лічбавыя тэхналогіі і штучны інтэлект, інавацыі ў прамысловасці, біялагічныя і медыцынскія тэхналогіі, інавацыі ў аграпрамысловым комплексе і харчовай прамысловасці, навуковыя і навукова-тэхнічныя гарантыі бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы.
Указам устанаўліваецца, што першачарговай рэалізацыі будуць падлягаць скразныя напрамкі міжгаліновага характару, вынікі якіх аказваюць істотны ўплыў на развіццё некалькіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
У адпаведнасці з прыярытэтамі будуць сфарміраваны і зацверджаны дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічныя праграмы, Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Пры гэтым узмоцнена роля кіраўнікоў дзяржаўных заказчыкаў праграм. На іх ускладзена персанальная адказнасць за эфектыўнае выкарыстанне сродкаў, своечасовае выкананне заданняў і дасягненне запланаваных вынікаў.
Указ таксама накіраваны на кансалідацыю навуковага, адукацыйнага і вытворчага патэнцыялаў, канцэнтрацыю матэрыяльных і інтэлектуальных рэсурсаў на рэалізацыі найбольш значных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці для забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту краіны.
Па матэрыялах Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).