Беларусь і Узбекістан падпісалі шэраг пагадненняў і мемарандумаў падчас візіту беларускай урадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам у Ташкент.
У прыватнасці, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інавацыйнага развіцця Рэспублікі Узбекістан падпісалі Выканаўчую праграму навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2022-2023 гг.
Намеснік Старшыні ДКНТ Сяргей Шчарбакоў адзначыў, што дакумент накіраваны на развіццё больш цеснага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы, уключаючы пытанні забеспячэння рэалізацыі праектаў, трансферу тэхналогій, арганізацыі дзейнасці суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры і іх рэзідэнтаў, навучання ў аспірантуры (дактарантуры) навуковых арганізацый і навукова-метадычнага суправаджэння стажыровак.
Выканаўчая праграма таксама прадугледжвае падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і Агенцтвам па інтэлектуальнай уласнасці Узбекістана, рамачнага Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі і Міністэрствам інавацыйнага развіцця Узбекістана. Па матэрыялах БЕЛТА.
Фота: ДКНТ