Навукова-даследчым інстытутам фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (НДІ ФХП БДУ) зацверджана палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці інстытута. Прыняты дакумент носіць стратэгічны характар. Ён вызначае мэты, базавыя прынцыпы і канцэптуальныя падыходы да кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ў НДІ ФХП БДУ.
Палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці НДІ ФХП БДУ распрацавана ў рамках нацыянальнага праекта па развіцці інстытуцыйнай палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ўстаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых арганізацый Беларусі, які рэалізуецца ў адпаведнасці з Мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Урадам Беларусі і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.
Праект рэалізуецца на базе вядучых універсітэтаў і навуковых арганізацый Беларусі пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці. НДІ ФХП БДУ стаў першай навукова-далседчай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь, у якой прынята Палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.