14.06.2022

У адпаведнасці з рашэннем 62-й серыі Асамблей Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) з 1 ліпеня 2022 г. усе пералікі амінакіслотных і нуклеатыдных паслядоўнасцей, якія фігуруюць у патэнтнай заяўцы, якая падаецца на нацыянальным, рэгіянальным або міжнародным узроўні, павінны адказваць патрабаванням стандарту САІУ ST.26.

З мэтай спрашчэння пераходу на стандарт САІУ ST.26 і палягчэння працэсу падрыхтоўкі пералікаў паслядоўнасцей заяўнікамі САІУ стварыла праграмнае забеспячэнне (ПЗ) WIPO Sequence.

ПЗ WIPO Sequence, а таксама інфармацыя і кіраўніцтва па выкарыстанні даступныя на сайце САІУ.


Фота: GETTY IMAGES/PETERSCHREIBER.MEDIA
Вверх