02.03.2023

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) Сі Цзіньпін па выніках перагавораў у Пекіне прынялі сумесную заяву аб асноўных прынцыпах развіцця ўзорных адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая ў новую эпоху.

У прысутнасці лідараў дзвюх краін падпісаны маштабны пакет дакументаў, якія датычацца ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая ў розных сферах.

Сярод іх – праграма беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2023-2024 гг. паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навукі і тэхналогій КНР.

У пераліку мерапрыемстваў праграмы – выкананне сумесных навукова-тэхнічных праектаў, пашырэнне сумесных даследаванняў і распрацовак вучоных Беларусі, Кітая і іншых краін на базе інавацыйнага цэнтра камерцыялізацыі навукова-тэхнічных распрацовак, арганізацыя сумесных навукова – адукацыйных лабараторый і цэнтраў у рамках ініцыятывы «Адзін пояс – адзін шлях», правядзенне беларуска-кітайскіх форумаў і інш.

Рэалізацыя мерапрыемстваў забяспечыць далейшае развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, выпрацоўку новых форм узаемадзеяння ў перспектыўных галінах.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх