Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) інфармуе, што правядзенне кваліфікацыйнага экзамену для атэстацыі кандыдатаў у патэнтныя павераныя Рэспублікі Беларусь запланавана на першую дэкаду чэрвеня 2023 г.
Пра дакладную дату і час правядзення кваліфікацыйнага экзамену кандыдаты ў патэнтныя павераныя будуць праінфармаваныя дадаткова.
У мэтах своечасовага разгляду пытання аб допуску да паказанага экзамену ўсім асобам, якія жадаюць атэставацца ў якасці патэнтнага паверанага Рэспублікі Беларусь, неабходна падаць заяву і іншыя дакументы да 4 траўня 2023 г. уключна.
Асобы, якія жадаюць паглыбіць свае прафесійныя веды ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, могуць прайсці навучальныя курсы ў НЦІУ. Падрабязная інфармацыя аб навучанні па спасылцы.
Даведачную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
Бобрык Ю.В. – (017) 272-87-43 (па пытаннях атэстацыі);
Шаблінская К.С. – (017) 272-99-02 (па пытаннях навучання).
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).