Апублікавана гадавая справаздача НЦІУ за 2025 год

30 марта 2026

Афіцыйна

На афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у раздзеле «Навука і выданні» апублікавана гадавая справаздача ведамства за 2025 г. У дакуменце адлюстраваны вынікі дзейнасці НЦІУ і зафіксаваны ключавыя дасягненні арганізацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці за справаздачны перыяд.

Для зручнасці азнаямлення змест справаздачы сістэматызаваны па прыярытэтных напрамках дзейнасці НЦІУ:

  • удасканаленне прававой базы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • экспертыза і рэгістрацыя аб'ектаў прамысловай уласнасці;
  • таварныя знакі і знакі абслугоўвання;
  • эканамічныя аспекты інтэлектуальнай уласнасці;
  • дзейнасць Апеляцыйнага савета;
  • калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў;
  • міжнароднае супрацоўніцтва;
  • патэнтна-інфармацыйная дзейнасць і лічбавізацыя інфраструктуры;
  • навучанне ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і папулярызацыя.

Азнаёміцца з іншымі гадавымі справаздачамі НЦІУ можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч