22 снежня 2025 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 448, які зацвердзіў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця на 2026–2030 гады.
Дзяржаўная праграма сфарміравана з улікам прапаноў вучоных і экспертаў па ўдасканаленні навуковай сферы, а таксама вынікаў яе выканання ў 2021–2025 гг., якія дазволілі паспяхова рэалізаваць больш за 50 інавацыйных праектаў, стварыць навукаёмістую і высокатэхналагічную прадукцыю на суму 17,4 млрд бел. руб., з якіх 6,1 млрд бел. руб. – пастаўкі на экспарт.
Для дасягнення мэт па паляпшэнні дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі прадугледжана у тым ліку развіццё паўнавартаснага рынку вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці і інтэлектуальнай уласнасці праз стварэнне спрыяльных інстытуцыйных умоў.
Для гэтага ў рамках новай пяцігодкі будуць вырашаны такія задачы, як:
У прыватнасці, спатрэбіцца пашырэнне і развіццё сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый на базе суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры.
Акрамя таго, у мэтах удасканалення сістэмы падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў і ўключэння ў навуковую і інавацыйную дзейнасць таленавітай моладзі будзе выкарыстоўвацца такі механізм, як павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне кіравання інавацыямі, уключаючы навучанне па пытаннях аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю на базе НЦІУ.
Больш падрабязна азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы.
Па матэрыялах Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: brsm.by/