Зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2026–2030 гады

29 декабря 2025

Афіцыйна

22 снежня 2025 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 448, які зацвердзіў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця на 2026–2030 гады.

Дзяржаўная праграма сфарміравана з улікам прапаноў вучоных і экспертаў па ўдасканаленні навуковай сферы, а таксама вынікаў яе выканання ў 2021–2025 гг., якія дазволілі паспяхова рэалізаваць больш за 50 інавацыйных праектаў, стварыць навукаёмістую і высокатэхналагічную прадукцыю на суму 17,4 млрд бел. руб., з якіх 6,1 млрд бел. руб. – пастаўкі на экспарт.

Для дасягнення мэт па паляпшэнні дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі прадугледжана у тым ліку развіццё паўнавартаснага рынку вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці і інтэлектуальнай уласнасці праз стварэнне спрыяльных інстытуцыйных умоў.

Для гэтага ў рамках новай пяцігодкі будуць вырашаны такія задачы, як:

  • выкананне мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года;
  • забеспячэнне прававой аховы вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці;
  • размяшчэнне камерцыйных прапаноў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, а таксама заявак на стварэнне і (або) выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці на біржы інтэлектуальнай уласнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ);
  • удасканаленне дзейнасці НЦІУ як суб'екта інавацыйнай інфраструктуры;
  • забеспячэнне правядзення патэнтных даследаванняў на этапах планавання і рэалізацыі інавацыйных праектаў;
  • стварэнне (развіццё) арганізацыйных структур кіравання інтэлектуальнай уласнасцю на галіновым і карпаратыўным узроўнях, уключаючы патэнтныя службы;
  • арганізацыя інфармацыйна-растлумачальнай работы па прымяненні заканадаўчых інструментаў аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.

У прыватнасці, спатрэбіцца пашырэнне і развіццё сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый на базе суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры.

Акрамя таго, у мэтах удасканалення сістэмы падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў і ўключэння ў навуковую і інавацыйную дзейнасць таленавітай моладзі будзе выкарыстоўвацца такі механізм, як павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне кіравання інавацыямі, уключаючы навучанне па пытаннях аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю на базе НЦІУ.

Больш падрабязна азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы.

Па матэрыялах Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: brsm.by/