У Палату прадстаўнікоў унесены Урадам праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці».
Законапраектам, у прыватнасці, прадугледжваецца прывядзенне палажэнняў спецыяльных законаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці ў адпаведнасць з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, аптымізацыя адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца патэнтным органам (Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці), прывядзенне палажэнняў заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці ў адпаведнасць з правапрымяняльнай практыкай.
Таксама, згодна з праектам, замацоўваецца кампетэнцыя Урада і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь на ўстанаўленне прававога рэгулявання па асобных пытаннях дзейнасці патэнтнага органа і патэнтных павераных.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: БЕЛТА