Аб правядзенні кваліфікацыйнага экзамену для атэстацыі кандыдатаў у патэнтныя павераныя Рэспублікі Беларусь

29 октября 2025

Афіцыйна

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці інфармуе, што правядзенне кваліфікацыйнага экзамену для атэстацыі кандыдатаў у патэнтныя павераныя Рэспублікі Беларусь запланавана на 15-16 снежня 2025 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, 20.

У мэтах своечасовага разгляду пытання аб допуску да ўказаных экзаменаў усім асобам, якія жадаюць атэставацца ў якасці патэнтнага паверанага Рэспублікі Беларусь, неабходна падаць заяву і іншыя дакументы да 21 лістапада 2025 г. уключна.

Асобы, якія жадаюць паглыбіць свае прафесійныя веды ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, могуць прайсці навучальныя курсы ў НЦІУ.

Даведачную інфармацыю можна атрымаць па тэл.+ 375 (17) 272-87-01 (Юлія Бобрык, сакратар атэстацыйнай камісіі).

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ