З 13 па 24 мая 2024 г. у г. Жэневе (Швейцарская Канфедэрацыя) адбылася Дыпламатычная канферэнцыя па заключэнні міжнародна-прававога дакумента, што датычыцца інтэлектуальнай уласнасці, генетычных рэсурсаў і традыцыйных ведаў, звязаных з генетычнымі рэсурсамі (Дыпламатычная канферэнцыя).
У Дыпламатычнай канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, міжнародных міжурадавых і няўрадавых арганізацый, карэнных народаў і мясцовых абшчын.
У дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на Дыпламатычнай канферэнцыі ўвайшлі Ганна Клют, саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, і Марыя Шматава, начальнік аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, якая была абраная Дыпламатычнай канферэнцыяй у якасці аднаго з членаў Рэдакцыйнай камісіі.
Вынікам Дыпламатычнай канферэнцыі стала заключэнне Дагавора аб інтэлектуальнай уласнасці, генетычных рэсурсах і традыцыйных ведах, звязаных з генетычнымі рэсурсамі (Дагавор).
Дагавор устанаўлівае патрабаванне аб раскрыцці, у адпаведнасці з якім заяўнікі павінны адлюстроўваць у заяўках на выдачу патэнта інфармацыю аб генетычных рэсурсах і (або) звязаных з імі традыцыйных ведах, калі вынаходства заснавана на генетычных рэсурсах і (або) традыцыйных ведах.
Дагавор уступіць у сілу праз тры месяцы пасля здачы на захоўванне ратыфікацыйных грамат або дакументаў аб далучэнні 15 Дагаворных бакоў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).