Зацверджаны план мерапрыемстваў на 2026-2027 гг. па рэалізацыі Стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы ІУ да 2030 года

28 ноября 2025

Афіцыйна

26 лістапада 2025 г. Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Д. Каржыцкім зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2021 г. № 672, на 2026-2027 гг. (далей адпаведна – План мерапрыемстваў, Стратэгія).

План мерапрыемстваў сфарміраваны па напрамках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, прадугледжаных Стратэгіяй, і ўключае 34 мерапрыемствы па 6 напрамках:

  • удасканаленне заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • развіццё інстытуцыйнай сістэмы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • удасканаленне механізмаў стымулявання стварэння, прававой аховы і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • развіццё сістэмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю;
  • удасканаленне механізмаў процідзеяння парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • павышэнне ўзроўню прававой культуры і адукаванасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

План мерапрыемстваў падрыхтаваны па выніках аналізу прапаноў зацікаўленых органаў і арганізацый, выканання планаў мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі на 2021-2023 гг. і на 2024-2025 гг., а таксама ў сувязі з неабходнасцю ажыццяўлення дадатковых мерапрыемстваў.

У План мерапрыемстваў увайшлі асобныя мерапрыемствы, якія змяшчаюцца ў Плане мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі на 2024-2025 гг., выкананне якіх ажыццяўляецца пастаянна, а таксама новыя мерапрыемствы, якія раней не былі прадугледжаны ў планах мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі.

Так, напрыклад, Планам мерапрыемстваў упершыню прадугледжаны такія мерапрыемствы, як падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні падатковага заканадаўства ў частцы выплаты патэнтных пошлін, прапаноў, якія тычацца ўстанаўлення негатыўных прававых наступстваў для асоб, у працах якіх устаноўлены факты прысваення аўтарства (плагіяту), фальсіфікацыі або падробкі матэрыялаў, у тым ліку з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекта, мерапрыемствы па маніторынгу змяненняў заканадаўства замежных краін у сферы інтэлектуальнай уласнасці і метадычнаму забеспячэнню пытанняў, звязаных з аховай і выкарыстаннем аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, прымененых (змешчаных, уключаных) у экспартуемых таварах.

Рэалізацыя Плана мерапрыемстваў будзе садзейнічаць у тым ліку павышэнню ўзроўню значнасці інтэлектуальнай уласнасці, эфектыўнасці кіравання інтэлектуальнай уласнасцю і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, развіццю інвестыцыйнай і экспартнай дзейнасці.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ