28.01.2025

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь з 1 лютага па 30 верасня 2025 г. арганізуе правядзенне прававога маніторынгу нарматыўных прававых актаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці (іх асобных палажэнняў) (ІУ) па пытаннях абмежавання выключных правоў на аб'екты ІУ.

Інфармацыю і прапановы па канкрэтных нарматыўных прававых актах можна накіроўваць да 10 ліпеня 2025 г. на электронную пошту iplaw@ncip.by з указаннем у тэме ліста «прававы маніторынг».

Звяртаем увагу, што накіраваныя прапановы не будуць лічыцца электроннымі зваротамі і ў дачыненні да іх не будзе давацца адказ (апавяшчэнне) у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Такія прапановы будуць улічвацца пры падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства і практыкі правапрымянення ў сферы ІУ.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб прававым маніторынгу можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх