27.11.2024

З 11 па 22 лістапада 2024 г. у Эр-Рыядзе (Каралеўства Саудаўская Аравія) адбылася Дыпламатычная канферэнцыя па заключэнні міжнароднага дагавора аб законах па прамысловых узорах (Дыпламатычная канферэнцыя).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, міжнародных міжурадавых і няўрадавых арганізацый.


У склад дэлегацыі Рэспублікі Беларусь увайшла начальнік аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Марыя Шматава, якая была абрана Дыпламатычнай канферэнцыяй у якасці аднаго з членаў Рэдакцыйнай камісіі.

Вынікам Дыпламатычнай канферэнцыі стала заключэнне Эр-Рыядскага дагавора аб законах па прамысловых узорах (Дагавор) і прыняцце рэзалюцый, якія дапаўняюць указаны Дагавор.

Дагавор накіраваны на гарманізацыю нацыянальных заканадаўстваў розных дзяржаў у галіне працэсуальных патрабаванняў, звязаных з прадастаўленнем прававой аховы прамысловым узорам.

У ліку асноўных палажэнняў Дагавора – патрабаванні да заявак і ўстанаўленне даты іх падачы, а таксама абавязак Дагаворных бакоў прадугледжваць магчымасць падаўжэння тэрмінаў і аднаўлення правоў па заяўках і рэгістрацыях прамысловых узораў.

Дагавор уступіць у сілу праз тры месяцы пасля здачы на захоўванне ратыфікацыйных грамат або дакументаў аб далучэнні 15 Дагаворных бакоў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: ЕАПВ, САІУ
Вверх