Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці
26 апреля 2025
Афіцыйна
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Віншую вас з Міжнародным днём інтэлектуальнай уласнасці, які штогадова адзначаецца 26 красавіка. Гэтае свята служыць напамінам пра важнасць аховы інтэлектуальных правоў, якія спрыяюць навуковаму прагрэсу, інавацыям і культурнаму развіццю грамадства.
Інтэлектуальная ўласнасць іграе ключавую ролю ў забеспячэнні канкурэнтаздольнасці на глабальнай арэне, а таксама ў падтрымцы прадпрымальніцтва і эканамічнага росту. Дзякуючы абароне правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці стваральнікі і даследчыкі маюць магчымасць рэалізоўваць свае ідэі, атрымліваць прызнанне і належнае ўзнагароджанне за сваю працу.
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці працягвае актыўна працаваць над стварэннем эфектыўных механізмаў аховы правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці і павышэннем ўзроўню дасведчанасці грамадзян. Разам мы можам стварыць устойлівую інфраструктуру для інавацый і забяспечыць спрыяльныя ўмовы для росту і развіцця на карысць квітнеючай Беларусі.
Віншую калег, вынаходнікаў, рацыяналізатараў, наватараў, аўтараў і ўсіх, хто актыўна ўдзельнічае ў забеспячэнні абароны і аховы ІУ. Жадаю творчых поспехаў, новых адкрыццяў і інавацыйных рашэнняў!
З павагай, першы намеснік
генеральнага дырэктара НЦІУ
Аляксей Курман
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: trello.com/b/SxfvWiKw/world-ip-day-2025-social-media-kit