Кіраўнік НЦІУ прыняў удзел у VII Міжнародным форуме юрыстаў і эканамістаў

25 сентября 2024

Афіцыйна

VII Міжнародны форум юрыстаў і эканамістаў «Сучасныя праблемы права і эканомікі» праходзіць 24 і 25 верасня ў Маскве.

У рамках панэлі 2 «Развіццё механізмаў аховы прамысловай уласнасці як драйвер гандлёва-эканамічнай дзейнасці ў Еўразіі» з дакладам у анлайн-фармаце выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.

У сваім выступленні кіраўнік НЦІУ агучыў перспектывы стварэння новай рэгіянальнай сістэмы прававой аховы карысных мадэляў, а таксама адзначыў яе патэнцыйны эканамічны эфект для краін-удзельніц еўразійскай патэнтнай канвенцыі.

«Увядзенне еўразійскай сістэмы прававой аховы карысных мадэляў спросціць працэс выхаду на рынкі ў краінах Еўразійскага рэгіёну, што паспрыяе прасоўванню тавараў, павелічэнню тавараабароту паміж краінамі і акажа станоўчы ўплыў на эканоміку дзяржаў-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі», – гаворыцца ў паведамленні У. Рабаволава.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Артур Ахраменка