Уручаны ўзнагароды НЦІУ

25 апреля 2025

Афіцыйна

24 красавіка 2025 г. напярэдадні Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Вышэйшай узнагароды – нагруднага знака адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугi» – удастоеныя:

старшыня грамадскага аб'яднання патэнтных павераных Вольга Кузняцоваза шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у фарміраванне нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці;

вядучы інжынер па патэнтнай і вынаходніцкай рабоце аддзела па ахове аб'ектаў прамысловай уласнасці таварыства з дадатковай адказнасцю «Лекспатэнт» Галіна Вашукза шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у фарміраванне нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці;

начальнік аддзела абароны правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў Андрэй Лучанокза значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці.

Ганаровай граматай НЦІУ ўзнагароджаны:

генеральны дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Міжрэгіянальны цэнтр патэнтных паслуг «БелІнтэлПат» Валерый Самцоўза значны асабісты ўклад у забеспячэнне прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне абароне правоў і законных інтарэсаў праваўладальнікаў;

дацэнт кафедры біяфізікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Людміла Герасімаваза значны асабісты ўклад у забеспячэнне прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне абароне правоў і законных інтарэсаў праваўладальнікаў, папулярызацыю сферы інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Граматай НЦІУ ўзнагароджаны:

намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік сектара навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі з краінамі далёкага замежжа упраўлення міжнароднай навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Сінюковічза актыўны ўдзел ва ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці;

намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік інфармацыйна-выдавецкага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Фёдар Рамашказа добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, эфектыўнае ажыццяўленне дзейнасці па папулярызацыі сферы інтэлектуальнай уласнасці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці НЦІУ;

намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі мерапрыемстваў і міжнароднага супрацоўніцтва Лэйла Андрыеўскаяза высокія паказчыкі ў рабоце, звязанай з развіццём міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;

вядучы спецыяліст аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Людміла Гудзельза высокія паказчыкі ў рабоце, звязанай з ажыццяўленнем экспертызы аб'ектаў права прамысловай уласнасці;

вядучы спецыяліст рэдакцыйнага аддзела ўпраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Алена Касцюкевічза садзейнічанне вырашэнню задач, якія стаяць перад НЦІУ;

вядучы інжынер-праграміст упраўлення лічбавых тэхналогій Людміла Кудрыцкаяза вялікі асабісты ўклад у распрацоўку і развіццё інфармацыйных сістэм НЦІУ, высокі прафесіяналізм і добрасумленную працу.

Падзякі НЦІУ абвешчаныя:

начальніку аддзела навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі з краінамі СНД упраўлення міжнароднай навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі ДКНТ Аліне Гусачонакза добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў рабоце, адказнасць і ініцыятыўнасць;

старшаму інспектару аддзела прававой і кадравай работы ДКНТ Анастасіі Казачокза актыўнае садзейнічанне падрыхтоўцы (перападрыхтоўцы) і павышэнню кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў НЦІУ;

вядучаму спецыялісту ўпраўлення арганізацыі мерапрыемстваў і міжнароднага супрацоўніцтва Наталлі Краўчанказа добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў і высокія паказчыкі ў рабоце.

Віншуем!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Алена Васіленка