23.03.2026

Пры выкарыстанні музычных твораў важна ўлічваць, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), выступаючы ў якасці арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі, прадастаўляе права выкарыстання толькі на тыя творы, якія знаходзяцца ў рэестры НЦІУ.

Звяртаем увагу, што аўтары маюць права адмовіцца ад выканання дагавора з НЦІУ цалкам альбо ў дачыненні да пэўных твораў. Для гэтага за шэсць месяцаў да спынення (змянення) дагавора падаецца пісьмовае паведамленне, пасля чаго дагавор з НЦІУ спыняецца (змяняецца).

З гэтага моманту паўнамоцтвы НЦІУ на прадастаўленне права выкарыстоўваць адпаведныя творы спыняюцца, і для правамернага выкарыстання такіх твораў неабходна атрымліваць прамую згоду асабіста ў праваўладальніка.

НЦІУ аператыўна публікуе звесткі аб усіх выключаных з калектыўнага кіравання творах на сваім сайце ў падраздзеле «Абмежаванні выкарыстання твораў».

Каб пазбегнуць юрыдычных рызык, перад выкарыстаннем музычных твораў абавязкова зверцеся з актуальнымі спісамі на сайце НЦІУ і пераканайцеся, што правы на выбраныя творы не былі адкліканы аўтарамі.

З падрабязным тлумачэннем па пытанні ўмоў выкарыстання твораў можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч

Вверх