Уручаны ўзнагароды НЦІУ

22 октября 2024

Афіцыйна

22 кастрычніка 2024 г. у рамках пленарнага пасяджэння  IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» былі ўручаны вышэйшыя ўзнагароды Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

Граматай Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ўзнагароджаны:

Тарасенка Віталь, начальнік аддзела ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама - за актыўны ўдзел і значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Емяльянава Вікторыя, намеснік дырэктара таварыства з дадатковай адказнасцю «Лекспатэнт» – за значны асабісты ўклад у забеспячэнне прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне абароне правоў і законных інтарэсаў праваўладальнікаў, развіццё сферы інтэлектуальнай уласнасці і вынаходніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Кувыркоў Глеб, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці - за актыўны ўдзел у развіцці супрацоўніцтва паміж патэнтнымі ведамствамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Віншуем!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік