Абвешчаны пераможцы конкурсу «Лепшы патэнт Беларусі»

22 октября 2024

Афіцыйна

22 кастрычніка 2024 г. у рамках пленарнага пасяджэння IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» ўзнагароджаны пераможцы і фіналісты конкурсу «Лепшы патэнт Беларусі».

Пераможцамі абвешчаны:

I месца – Установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем», еўразійскі патэнт на вынаходства № 031596 «Супрацьпухлінная фармацэўтычная кампазіцыя, якая змяшчае тэмазаламід, і спосаб яе атрымання»;

II месца – Адкрытае акцыянернае таварыства «Амкадор» – кіруючая кампанія холдынгу», патэнт на вынаходства Рэспублікі Беларусь № 23086 «Каробка перадач транспартнага сродку»;

III месца – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», еўразійскі патэнт на вынаходства № 036472 «Шырокадыяпазонны генератар сігналаў».

Пераможцам і фіналістам конкурсу ўручаны сертыфікаты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці на прадастаўленне патэнтна-інфармацыйных паслуг, а таксама на праходжанне навучання.

Таксама на палях канферэнцыі прайшла выстава, на якой былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі фіналістаў конкурсу.

Конкурс «Лепшы патэнт Беларусі» стаў яскравым прыкладам, як навуковыя дасягненні могуць служыць асновай для стварэння новых тэхналогій, якія спрыяюць развіццю грамадства і эканомікі краіны.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік