Уступіла ў сілу пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
22 сентября 2025
Афіцыйна
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (Пагадненне 2025 г.), падпісанае 13 сакавіка 2025 г. у Маскве, уступіла ў сілу 19 жніўня 2025 г.
Пагадненне 2025 г. вызначае асноўныя механізмы і прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Пагадненнем 2025 г. прадугледжаны: абмен інфармацыяй аб заканадаўстве і правапрымяняльнай практыкай у сферы інтэлектуальнай уласнасці; супрацоўніцтва праваахоўных і мытных органаў; укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій у сферы аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў лічбавым асяроддзі; узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках; прафесійная падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі, а таксама правядзенне сумесных навуковых мерапрыемстваў.
Варта адзначыць, што пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы прамысловай уласнасці ад 20 ліпеня 1994 г. (Пагадненне 1994 г.) працягвае дзейнічаць у частцы, якая не супярэчыць Пагадненню 2025 г.
У прыватнасці, працягне прымяняцца артыкул 6 Пагаднення 1994 г., які прадугледжвае, што пры падачы заявак на выдачу ахоўных дакументаў, атрыманні ахоўных дакументаў і падтрыманні іх у сіле патэнтным павераным адной дзяржавы прадастаўляецца права весці справы непасрэдна з патэнтным ведамствам іншай дзяржавы, прадстаўляючы пры гэтым інтарэсы толькі нацыянальных заяўнікаў. Нацыянальным заяўнікам адной дзяржавы таксама прадастаўляецца права весці справы па атрыманні ахоўных дакументаў і падтрыманню іх у сіле непасрэдна з патэнтным ведамствам іншай дзяржавы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ