21 студзеня 2026 г. у рамках падвядзення вынікаў дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) за 2025 г. узнагароджаны пераможцы конкурсу сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці 2024/2025 навуч. г. На конкурс было прадстаўлена 79 работ ад прадстаўнікоў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Таджыкістан.
У намінацыі «Лепшая магістарская дысертацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» – праца «Смарт-кантракты ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» Барысавец Наталлі Дзмітрыеўны (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Функ Ян Іосіфавіч, доктар юрыдычных навук, прафесар, старшыня Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП.
У намінацыі «Лепшая дыпломная праца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Права прамысловай уласнасці» – праца «Параўнальны аналіз працэдуры правядзення патэнтных даследаванняў у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь» Данільчанкі Ганны Юр'еўны (Міжнародны цэнтр павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці). Навуковы кіраўнік: Качаткова Вікторыя Дзмітрыеўна, эксперт Цэнтра навуковай і экспертнай аналітыкі РДАІУ.
У намінацыі «Лепшая дыпломная праца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Аўтарскае права і сумежныя правы» – праца «Аўтарскае права на аб'екты, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту» Куршука Дзяніса Андрэевіча (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Ядрэўскі Алег Алегавіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры права інтэлектуальнай уласнасці.
У намінацыі «Лепшая дыпломная праца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Эканамічныя аспекты інтэлектуальнай уласнасці» – праца «Удасканаленне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці прадпрыемства» Дыдо Ганны Сяргееўны (факультэт вытворчых тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Карпушэнка Іна Сцяпанаўна, старшы выкладчык кафедры тэхнічнага рэгулявання і таваразнаўства.
У намінацыі «Лепшая курсавая праца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»:
- у паднамінацыі «Ацэнка правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» – праца «Ацэнка ступені рызыкі і разлік стаўкі дыскантавання ў ацэнцы АІУ 2025» Цярлецкага Івана Аляксандравіча (факультэт эканомікі і менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Бязуглая Вікторыя Аляксандраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры эканамічнай палітыкі;
- у паднамінацыі «Аўтарскае права і сумежныя правы» – праца «Выкарыстанне аб'ектаў аўтарскага права пры навучанні штучнага інтэлекту» Лазарэвіча Іллі Сяргеевіча (юрыдычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава). Навуковы кіраўнік: Ніколічаў Дзяніс Мікалаевіч, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу;
- у паднамінацыі «Шматграннасць інтэлектуальнай уласнасці» – праца «Ліцэнзійны дагавор у міжнародным абароце аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці» Дзядкова Іллі Дзмітрыевіча (факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Сачава Паліна Дзмітрыеўна, выкладчык-стажор кафедры міжнароднага права.
У намінацыі «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці»:
- у паднамінацыі «Прамысловая ўласнасць» – праца «Маральныя аспекты фірменных найменняў, таварных знакаў і знакаў абслугоўвання» Азарэнка Алісы Алегаўны (факультэт права Акадэміі МУС). Навуковы кіраўнік: Беразнёў Руслан Юр'евіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, намеснік начальніка кафедры грамадзянскага і працоўнага права;
- у паднамінацыі «Абарона правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» – праца «Эканамічная шкода ад нядобрасумленнай канкурэнцыі на маркетплейсах: выкарыстанне інструментаў інтэлектуальнай уласнасці і меры прадухілення» Глазавай Анастасіі Алегаўны (эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Мінько Марыя Валер'еўна, старшы выкладчык кафедры інаватыкі і прадпрымальніцкай дзейнасці;
- у паднамінацыі «Эканамічныя аспекты інтэлектуальнай уласнасці» – праца «Камерцыялізацыя другасных фармацэўтычных распрацовак і біяэтыкі: сутыкненне інтарэсаў» Яфіменкі Анастасіі Васільеўны (эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Мінько Марыя Валер'еўна, старшы выкладчык кафедры інаватыкі і прадпрымальніцкай дзейнасці;
- у паднамінацыі «Інтэлектуальная ўласнасць і штучны інтэлект» – праца «Прававы рэжым віртуальных вобразаў, згенераваных штучным інтэлектам» Будняк Дар'і Сяргееўны (юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай). Навуковы кіраўнік: Савіцкая Крысціна Дзмітрыеўна, магістр эканамічных навук, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права;
- у паднамінацыі «Шматграннасць інтэлектуальнай уласнасці» – праца «Да пытання прававога рэгулявання права на водгук твора» Каваленкі Мілены Аляксандраўны (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Ядрэўскі Алег Алегавіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры права інтэлектуальнай уласнасці.
У намінацыі «Лепшае эсэ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»:
- у паднамінацыі «Права прамысловай уласнасці» – праца «Гукавыя таварныя знакі ў сістэме нетрадыцыйных таварных знакаў» Дыева Аляксея Аляксеевіча (юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай). Навуковы кіраўнік: Савіцкая Крысціна Дзмітрыеўна, магістр эканамічных навук, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права;
- у паднамінацыі «Аўтарскае права і сумежныя правы» – праца «Дазвол Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваць штучны інтэлект пры напісанні курсавых і дыпломных работ: каму належаць правы на тэкст, створаны ШІ?» Берасценка Вікторыі Дзянісаўны (факультэт эканомікі і бізнес-кіравання Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Грузневіч Кацярына Сяргееўна, кандыдат эканамічных навук, загадчык кафедры эканомікі і электроннага бізнесу;
- у паднамінацыі «Эканамічныя аспекты інтэлектуальнай уласнасці» – праца «Адміністрацыйны парадак набыцця прымусовай ліцэнзіі на аб'екты прамысловай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь» Матох Маргарыты Аляксандраўны (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Свадкоўская Алена Аляксандраўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры права інтэлектуальнай уласнасці;
- у паднамінацыі «Шматграннасць інтэлектуальнай уласнасці» – праца «I Amsterdam: як інтэлектуальны капітал ператварыў горад свабоды ў горад магчымасцяў» Асіпенкі Цімафея Андрэевіча (факультэт менеджменту Інстытута менеджменту спорту і турызму Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры). Навуковы кіраўнік: Шумілава Аліна Уладзіміраўна, выкладчык факультэта менеджменту.
Таксама конкурснай камісіяй былі адзначаны:
у намінацыі «Лепшая праца практыкуючага спецыяліста ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» – праца «Прававая прырода даменнага імя» Бурнашавай Анастасіі Андрэеўны, спецыяліста аддзела дасудовага ўрэгулявання НЦІУ;
эсэ «Аліса па іншы бок экрана» Азаранка Алісы Алегаўны (факультэт права Акадэміі МУС). Навуковы кіраўнік: Беразнёў Руслан Юр'евіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, намеснік начальніка кафедры грамадзянскага і працоўнага права.
Дыпломы пераможцам і сертыфікаты на праходжанне навучання ў НЦІУ ўручыў генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман.
Таксама ад партнёра конкурсу – таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЮРСПЕКТР», пераможцам прадастаўляецца права карыстання інфармацыйна-прававой сістэмай ILEX «Спецвыпуск ПРОФ» (на 12 месяцаў).
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фото: Злата Лукашэвіч