Уручаны ўзнагароды НЦІУ
24 апреля 2026
Афіцыйна
23 красавіка 2026 г. напярэдадні Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
Вышэйшай узнагароды – нагруднага знака адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугi» – удастоена намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў Таццяна Цэдрык – за значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці.
Ганаровай граматай НЦІУ ўзнагароджаны:
- установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры» – за шматгадовае плённае супрацоўніцтва з НЦІУ і значны ўклад у развіццё і фарміраванне нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці пры рэалізацыі міжнароднага праекта па развіцці сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый у Рэспубліцы Беларусь;
- намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Ларыса Ермачонак – за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў.
Граматай НЦІУ ўзнагароджаны:
- дырэктар інстытута менеджменту спорту і турызму ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры» Валянціна Ананьева – за значны ўклад у фарміраванне нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці;
- саветнік па фінансава-эканамічных пытаннях планава-эканамічнага аддзела Святлана Лебедзева – за плённую навуковую дзейнасць у сферы інтэлектуальнай уласнасці і садзейнічанне вырашэнню задач, якія стаяць перад НЦІУ;
- вядучы спецыяліст аддзела механікі, фізікі і электратэхнікі ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Эдуард Валенда – за высокія паказчыкі ў працы, звязанай з ажыццяўленнем экспертызы аб'ектаў права прамысловай уласнасці.
Падзякі НЦІУ абвешчаныя:
- намесніку дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта менеджменту спорту, турызму і гасціннасці Інстытута менеджменту спорту і турызму ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры» Таццяне Балашовай – за садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
- дацэнту ўлікова-эканамічнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» Вераніцы Гурко – за садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
- начальніку юрыдычнага аддзела ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» Дар'і Ландо – за садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
- вядучаму спецыялісту аддзела міжнародных рэгістрацый упраўлення таварных знакаў Алене Верамейчык – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў рабоце, адказнасць;
- спецыяліста аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Дар'і Раецкай – за актыўны ўдзел у навуковай дзейнасці НЦІУ.
Віншуем!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ